Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Шестой раз победил на президентских выборах, набрал 97,8% голосов. Это не тот политик, о котором вы подумали
  2. Переговоры между США и Ираном в Пакистане провалились, вице-президент Вэнс покинул страну
  3. В Венгрии начались парламентские выборы. Главная интрига: сохранит ли власть «Фидес» Орбана или победит «Тиса» Мадьяра?
  4. Мошенники начали рассылать опасные «пасхальные открытки». Вот как это работает
  5. У офіс ZROBIM architects зноў прыйшлі сілавікі, працягваюцца затрыманні. Што вядома
  6. В соцсетях все еще обсуждают и тестируют на себе слабительный чудо-зефир. Но с ним надо быть осторожными — и не потому, что вы подумали
  7. Вернется снег или наконец начнется весна? Чего ждать от погоды с 13 по 19 апреля
  8. Новый министр информации Дмитрий Жук рассказал, когда могут заблокировать YouTube в Беларуси
  9. В России начались протесты. Но вы разочаруетесь, кто именно не побоялся выйти на улицы
  10. Минздрав предупредил беларусов о штрафах до 1350 рублей — за что их можно получить
Читать по-русски


/

Увесці адказнасць за «абсалютна непраўдзівыя» скаргі, апублікаваныя ў сацсетках, прапанавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў эфіры дзяржтэлеканала «Першы інфармацыйны».

Фото: TUT.BY
Наталля Качанава. Фота: TUT.BY

Палітык адзначыла, што сёння ў людзей мусіць быць адказнасць, калі яны ўкідваюць нейкую праблему ў публічную прастору праз сацыяльныя сеткі. На думку Наталлі Качанавай, любая апублікаваная інфармацыя мусіць быць «абсалютна праўдзівай», паведамляе «Першы інфармацыйны».

— Калі пачынаюць разбірацца больш глыбока і дэталёва ў тым, пра што заяўляюць нашыя грамадзяне, выкідваючы інфармацыю ў TikTok ці ў нейкі іншы інфармацыйны канал, то часцяком гэта абсалютна непраўдзівая інфармацыя. І тут мне бачыцца, што ўсё ж мусіць быць нейкая адказнасць за тое, што ты даносіш і пускаеш у публічную прастору, — лічыць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Яна дадала, што некаторыя карыстальнікі сацсетак публікуюць недакладную інфармацыю выключна «для таго, каб проста хайпануць». Такія скаргі забіраюць час у людзей і структур, якім даручаюць вырашыць няісныя праблемы.

— Мы мусім уважліва адсочваць, мы мусім уважліва вывучаць гэта ўсё. А ў выніку прымаць рашэнні, якія, магчыма, знойдуць сваё адлюстраванне ў законе. І потым, вы ведаеце, гэта ж імідж улады, — падсумавала Наталля Качанава.